Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі надалей скарачаецца экспарт і расьце дэфіцыт у гандлі таварамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі вынікі замежнага таварнага гандлю за першыя пяць месяцаў году.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, у студзені–траўні 2025 году экспарт тавараў каштаваў 15,654 мільярда даляраў, што на 3,3 % менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 18,259 мільярда даляраў (на 2,4 % больш, чым летась).

Такім чынам сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда ў –2,605 мільярда даляраў.

Гэтая статыстыка ня ўлічвае гандлю паслугамі, зьвесткі пра яго не апублікаваныя.

Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG