Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Купалы; 25 гадоў ад зьнікненьня Зьмітра Завадзкага

Янка Купала

Падзеі 7 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

7 ліпеня 1869 году нарадзіўся Лявон Вітан-Дубейкаўскі, галоўны ўрадавы архітэктар БНР. Адзін з заснавальнікаў беларускага мадэрну і нэаготыкі ў дойлідзтве. Аўтар паэтычных твораў. Пабудаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Воршы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў цэрквы ў Відзах, Дрысьвятах і мноства іншых будынкаў на Віленшчыне. У 1917 годзе быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. Выконваў абавязкі прадстаўніка БНР у Варшаве.

7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.


Таксама ў гэты дзень

1548 — у Кракаве ў Вавэльскай катэдры адбылося пахаваньне караля і вялікага князя Жыгімонта І Старога.

1846 — ЗША абвясьцілі аб анэксіі Каліфорніі, якая тады была часткаю Мэксыкі.

1930 — выйшаў апошні нумар віленскай беларускай газэты «Сялянская Ніва».

1937 — напад японскіх войскаў на кітайскі гарнізон на мосьце Лугоўцяо (мосьце Марка Пола) недалёка ад Пэкіну. Інцыдэнт лічыцца пачаткам Другой усясьветнай вайны ў Азіі.

1944 — пачалася апэрацыя «Вострая Брама»: аддзелы Арміі Краёвай прынялі ўдзел ў баях за Вільню разам з Чырвонай Арміяй. Пазьней польскія аддзелы былі абяззброеныя і арыштаваныя аддзеламі НКУС.

1950Мікалай Патолічаў стаў першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком БССР.

1972 — у Менску паставілі помнік Янку Купалу.

2000 — выкрадзены і зьнік Зьміцер Завадзкі, журналіст і тэлеапэратар.

Зьміцер Завадзкі.

2005 — 4 тэрарысты-самагубцы зрабілі сэрыю нападаў у лёнданскім мэтро і аўтобусах, загінулі 52 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся

1796Ян Чачот, беларускі паэт.

1797 Шаміль, імам, лідэр змаганьня народаў Каўказу з расейскім уладараньнем.

Імам Шаміль на кані, карціна Мікалая Сьвярчкова

1860Густаў Малер, аўстрыйскі дырыгент і кампазытар.

1869Лявон Вітан-Дубейкаўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, паэт, архітэктар.

1884Ліён Фэйхтвангер, нямецкі пісьменьнік.

1893Міраслаў Крлэжа, адзін з найбуйнейшых харвацкіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя.

1894Антон Борык, беларускі палітычны і вайсковы дзяяч, дыплямат Беларускай Народнай Рэспублікі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1922П’ер Кардэн, францускі мадэльер.

1940Рынга Стар, брытанскі музыка, бубнач гурту The Beatles.

1961Вінцук Вячорка, беларускі навуковец і палітык, адзін з заснавальнікаў моладзевага нацыянальнага руху на пачатку 1980-х гадоў, лідэр Партыі БНФ з 1999 па 2007 год.

Вінцук Вячорка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вінцук Вячорка: «Беларуская мова не палітычны інструмэнт, а спосаб выжываньня нацыі»

У памяці

1572Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1633 Леў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. У Лепелі, Слоніме і Астроўне Сапегу пастаўленыя помнікі.

  • «Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро».
  • «Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Памяць пра землякоў узроўню Сапегі — абарона ад «рускага сьвету»

1892 Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863, беларускі геоляг і дасьледчык Сібіру, яго імем названая горная сыстэма на паўночным усходзе Сібіру (хрыбет Чэрскага).

1926Антоні Ґаўдзі-і-Курнэт, каталёнскі архітэктар.

Sagrada Familia, архітэктурны комплекс у Барсэлёне, створаны Антоні Ґаўдзі

1930 Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік.

Артур Конан Дойл

1942 Яўген Ляцкi, этнограф, фальклярыст, гісторык літаратуры.

1955Іван Макей, народны казачнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожны дзень думай аб тым, што ў нас наперадзе шчасьце». Правілы жыцьця Янкі Купалы